Брагіншчына далучылася да рэспубліканскага праекта “Памяць сэрца”

80 гадоў вызвалення Беларусі Главное Год малой родины Наша гісторыя

Рэспубліканскі праект “Памяць сэрца” – яшчэ адно сведчанне таго, што беларускі народ, у тым ліку і моладзь, ведае і памятае аб подзвігу сваіх прадзедаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У снежні мерапрыемствы праекта праходзяць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Не стаў выключэннем і наш раён. Так, 28 снежня ў Лубеніках прайшоў мітынг-рэквіем у памяць аб земляках, якія сталі ахвярамі фашысцкага тэрору. У гэты дзень у 1942 годзе  атрад карнікаў спаліў 17 мясцовых жыхароў.

У мітынгу прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай і мясцовай ўлады, раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, жыхары Лубенікоў, юныя міратворцы з Вуглоўскай школы.

Да мікрафона былі запрошаны галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Тамко, мясцовы жыхар Міхаіл Свірыдзенка і прадстаўнікі трох пакаленняў сям’і Захожых. Яны гаварылі аб тым, што подзвіг народа падчас Вялікай Айчыннай вайны ніколі не будзе забыты нашчадкамі, бо вельмі высокая цана заплачана за Перамогу. Задача моладзі – захаваць мір, адзінства і незалежнасць Беларусі, як некалі гэта зрабілі нашы дзяды і прадзеды.

 

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *