Паважаныя жыхары Брагінскага раёна, дарагія землякі! Прыміце шчырыя віншаванні з Новым годам!

Важное Грамадства

Для большасці з нас Новы год – самае любімае свята, таму што ў любым узросце ён здаецца дзівосным і крыху чароўным. Ад яго мы заўсёды чакаем добрых перамен, здзяйснення самых запаветных жаданняў.

Традыцыйна ў гэтыя пераднавагоднія дні падводзяцца вынікі адыходзячага года і будуюцца планы на будучае. У гісторыю Брагіншчыны 2020 год увойдзе як год плённай працы і важных рашэнняў для далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Прыемна адзначыць, што і сёлета наш раён быў занесены на Дошку гонару Гомельскай вобласці як лепшы раён па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гэты высокі вынік – заслуга кожнага працоўнага калектыву, кожнага жыхара Брагіншчыны, хто сумленнай і стараннай працай уносіць свой уклад у развіццё і росквіт роднага краю.

Упэўнены, што надыходзячы 2021-шы стане для Брагінскага раёна годам далейшага развіцця, новых ідэй і ініцыятыў. Няхай Новы год прынясе ў кожны дом дабрабыт, згоду, любоў і паразуменне, няхай спраўдзяцца ўсе самыя светлыя надзеі і мары. Здароўя, шчасця, поспехаў, міру і дабра!

Са святам!

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *