Спартсмены Брагіншчыны аддалі даніну павагі героям Вялікай Айчыннай вайны, прысвяціўшы ім чарговы турнір

Год малой родины Грамадства Спорт

У спаборніцтвах па валейболе, прысвечаных 77-й гадавіне вызвалення Брагінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, перамогу святкавала каманда “Эка-Інавацыя” з Чамярыскага сельскага Савета.

Арганізатарам турніру выступіў ФСК “Ураджай”. Як расказаў інструктар-метадыст фізкультурна-спартыўнага клуба Сяргей АЛЕЎСКІ, паядынкі паміж камандамі разгарнуліся на валейбольнай пляцоўцы спартыўна-аздараўленчага цэнтра ДЮСШ. 21 кастрычніка тут сабраліся людзі, якія вырашылі правесці свой выхадны дзень з карысцю для здароўя і сустрэцца з таварышамі. Між тым, нягледзячы на сяброўскую атмасферу, у зале панаваў дух саперніцтва. Ніхто не жадаў саступаць, і кожная гульня была па-свойму цікавая, непрадказальная і эмацыянальная.

У выніку ўпартай барацьбы пераможцай стала каманда “Эка-Інавацыя” (Чамярыскі сельскі Савет). Другое месца заняла каманда Брагіна, трэцяе – Малейкаўскай СШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *