Выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан

Главное Грамадства

Што такое Новы год? Свята, якое выклікае трапяткое хваляванне ў сэрцах дзяцей і цёплыя ўспаміны ў дарослых.

Чараўніцтва – гэта менавіта тое, што чакае кожнае дзіця. І калі па нейкай прычыне яно не адбываецца, на дапамогу Дзеду Марозу і Снягурцы прыходзіць традыцыйная акцыя «Нашы дзеці». Дарэчы, яна праводзіцца пад патранатам Прэзідэнта ўжо ў 25-ты раз. У гэтыя святочныя дні неабыякавыя дарослыя спяшаюцца да тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія больш за іншых маюць патрэбу ва ўвазе, абароне і падтрымцы.

30 снежня старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан наведаў дзяцей, якія часова засталіся без бацькоўскага цяпла. Кіраўнік раёна завітаў у сацыяльны прытулак у вёсцы Краснае, павіншаваў яго маленькіх жыхароў і работнікаў установы з надыходзячым Новым годам, пажадаў моцнага здароўя, поспехаў, шмат усмешак і радасных падзей. Акрамя салодкіх гасцінцаў, Аляксандр Васільевіч перадаў выхаванцам прытулку батут, які, вядома ж, ім спатрэбіцца.

Віншаванні са святамі адрасаваў прысутным і старшыня Новаіёлчанскага сельскага Савета Сяргей Сарычаў. Ад яго дзеці ў падарунак атрымалі торт.

Забаўляльную праграму для хлопчыкаў і дзяўчынак падрыхтавалі работнікі Камарынскага культурна-спартыўнага цэнтра.

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *