19 студзеня ў Брагінскім раёне будуць арганізаваны дзве купелі: на Дняпры і Брагінцы

Главное Грамадства

Многія праваслаўныя вернікі ўпэўнены, што купанне ў палонцы на Вадохрышча ачышчае ад грахоў і вылечвае хваробы. Між тым ныраць і доўга знаходзіцца ў ледзяной вадзе зусім не абавязкова. Досыць тройчы акунуцца з галавой, а перад уваходам у палонку тры разы перахрысціцца.

Абрад Вадохрышча пройдзе:

  у Брагіне – на беразе Брагінкі (каля райцэнтра);

• у Камарыне – на беразе Дняпра.

З 12.00 да 19.00 каля палонак будуць дзяжурыць выратавальныя атрады, медыкі, міліцыя. Брагiнскi фiлiял Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства плануе арганізаваць продаж гарачых напояў (чаю і кавы).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *