22 студзеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння ўраджэнца Брагіншчыны — Героя Савецкага Саюза Пятра Жукава

80 гадоў вызвалення Беларусі Важное Грамадства Наша гісторыя Нашы праекты: імёны малой радзімы

На базе Мікуліцкай школы прайшла навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная гэтай юбілейнай даце.

Яе арганізатарамі сталі калектывы Брагінскага гістарычнага музея з карціннай галерэяй,  Мікуліцкай СШ і раённага дома культуры. Сярод удзельнікаў — вучні і настаўнікі школы,  прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, мясцовыя жыхары.

 

Каля месца пахавання Пятра Жукава прайшоў мітынг. Настаяцель храма Богаяўлення ў аг. Мікулічы айцец Расціслаў адслужыў літыю.

 

Імя Героя Савецкага Саюза носіць адна з вуліц Брагіна.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *