7 студзеня — Нараджэнне Хрыстова. Віншуем са святам праваслаўных вернікаў!

Важное Общество

Паважаныя праваслаўныя вернікі Брагіншчыны!

Ад усёй душы віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым!

Велічны духоўны сэнс падзеі, якая адбылася ў Віфлееме шмат вякоў таму, застаецца актуальнай і ў нашы дні. Цуда нараджэння Ісуса Хрыста сімвалізуе перамогу вечных каштоўнасцей, якія так неабходны чалавецтву сёння.

Радаснае сямейнае свята, сагрэтае пачуццямі згоды і ўзаемнай павагі, дорыць мільёнам людзей надзею на шчаслівую будучыню. Ціхая Калядная ноч дапамагае забыць крыўды і спрыяе ўзнікненню шчырай міласэрнасці.

Тайна нараджэння немаўляці Ісуса – сімвал прадаўжэння жыцця. Яна натхняе кожнага хрысціяніна на добрыя ўчынкі і карысныя справы.
Жадаем шчасця, поспехаў, моцнага здароўя на ўвесь калядны перыяд і на цэлы год!

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *