Абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” аб’явіла сёлетні 2021-ы Годам класічнай літаратуры і чытання ў рэгіёне

На Гомельшчыне

– У рамках Года класічнай літаратуры і чытання пісьменнікі рэгіёна будуць імкнуцца скіроўваць увагу чытачоў да творчай спадчыны народных пісьменнікаў Беларусі Івана Шамякіна і Івана Мележа і на важнасці вывучэння іх творчай спадчыны − адзначае старшыня абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», празаік і публіцыст Уладзімір Гаўрыловіч. Дарэчы, у 2022 годзе мы будзем адзначаць 100-годдзе з дня нараджэння яшчэ аднаго таленавітага земляка — празаіка і паэта, выхадца з палескай глыбінкі Міколы Гамолкі. Таму не выключана, што Год класічнай літаратуры і чытання будзе падоўжаны.

Рэалізуючы задуманае, праводзячы ўжо сустрэчы з чытачамі ў рамках абвешчанага года, літаратары заклікаюць не толькі чытаць, але і актыўна абмяркоўваць створанае нашымі класікамі беларускай літаратуры, а таксама больш адкрываць для сябе класічныя творы рускай, украінскай, так і сусветнай літаратур. З мэтай папулярызацыі чытання запланаваны дзясяткі цікавых мерапрыемстваў, якія правядуць літаратары самастойна, так і ў садружнасці з партнёрамі арганізацыі. У аддзяленні ўпэўнены, што сапраўднымі памочнікамі ў рэалізацыі задуманага, як гэта было і заўсёды, стануць работнікі культуры, бібліятэкары, педагогі і інтэлігенцыя рэгіёна.

Асаблівая ўвага пісьменніцкай арганізацыі скіравана юным талентам. Актыў аддзялення падводзіць ужо вынікі адкрытых абласных літаратурных конкурсаў «Сям’я — аснова шчасця і кахання» і «Белыя вішні і яблыні», прысвечаныя векавым юбілеям І. Шамякіна і І.Мележа. На два конкурсы паступіла каля трох сотняў эсэ і замалёвак, апавяданняў пачынаючых і прафесійных аўтараў з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Уладзімір Гаўрыловіч адзначыў, што аргкамітэту і журы вельмі няпроста вызначыць пераможцаў, бо большасць дасланых на конкурсы твораў досыць моцныя. З мэтай падтрымкі самых таленавітых канкурсантаў у аддзяленні СПБ ужо задумаліся пра выданне спецыяльнага зборніка па выніках абодвух конкурсаў.

Источник: http://gp.by
© Правда Гомель



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *