Калектыў Брагінскай дзіцячай школы мастацтваў нагадаў біблейскі сюжэт Нараджэння Хрыстова

Важное Общество

Жыхароў і гасцей райцэнтра сёлета прыемна здзівіў і парадаваў калектыў Брагінскай дзіцячай школы мастацтваў, які творча падышоў да афарлення не толькі будынка, але і тэрыторыі школы. Нам нагадалі біблейскі сюжэт Нараджэння Хрыстова.

…У іправізаванай пячоры, якая выкарыстоўвалася як хлеў для хованкі жывёлы ад напагадзі, бачым Марыю і Немаўля, Іосіфа. У Святым Пісанні сказана, што да нованароджанага Хрыста прыйшлі пакланіцца валхвы з Усходу і прынеслі ў дар золата, ладан і смірну. Міжволі пераносішся ў думках у тыя часы, узгадваеш радкі Евангелля і прыпыняеш крок.

Знаёмая пенсіянерка запытала ў мяне, хто ўсё гэта прыдумаў. Адказала ёй, што ідэя належыць дырэктару дзіцячай школы мастацтваў Надзеі Мялешцы. А ўвасобілі задумку выкладчыкі па класе выяўленчага мастацтва Вікторыя Шаўчук і Ірына Ганчар.

Надзея Мялешка ўзнавіла ў Брагіне батлейку, а на Каляды тэатр лялек штогод радуе сваімі пастаноўкамі не толькі дзяцей, але і дарослых.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *