Напярэдадні Новага года работнікі Петрыцкага лясніцтва рэалізавалі насельніцтву больш за 100 хвоек

Общество

Работнікі Петрыцкага лясніцтва 25 снежня прывезлі ў Брагін хвойныя дрэвы. З акна шматпавярховага дома добра было відаць, што гандаль ішоў бойка. Лясных прыгажунь станавілася ўсё менш, так што я ледзьве паспела набыць галоўны атрыбут навагодняга свята.

А ўсяго насельніцтву рэалізавана 109 хвоек. Для гэтага ў Камарынскім лясгасе выпісалі так званыя лясныя білеты, якія давалі права на нарыхтоўку дрэўцаў у трох кварталах. Адзін з іх знаходзіўся пад лініяй электраперадач, два астатнія – на мяжы кварталаў. Як падзяліліся работнікі лясніцтва, выбіраць густыя і прыгожыя сосны з кожным годам становіцца ўсё складаней: вялікі ўрон нашым лясам нанёс караед.

Але ж пакідаць жыхароў раёна без навагодняй ёлкі ніхто не збіраецца. У перспектыве – закладка гадавальніка, у якім будуць вырошчваць лясных прыгажунь. Пажадана, каб іх вясной можна было высадзіць каля дома або на дачы. Няхай растуць і ўпрыгожваюць нашу зямлю.

Ніна СІНІЛАВА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *