Прафсаюзы – дзецям: падарункі атрымалі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія выхоўваюцца ў прыёмных і апякунскіх сем’ях

Важное Грамадства

У рамках дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы – дзецям” падарункі атрымалі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія выхоўваюцца ў прыёмных і апякунскіх сем’ях.

Навагодняе мерапрыемства з удзелам Дзеда Мароза і Снягурачкі для дзяцей падрыхтавалі ў раённым аб’яднанні прафсаюзаў. Лідар прафсаюзнага руху Брагіншчыны Раман Цеслянок і яго намеснік Алена Уласенка павіншавалі прысутных са святамі, пажадалі поспехаў, выдатных адзнак і ажыццяўлення ўсіх мар.

Дзеці спявалі, танцавалі і расказавалі вершы. А потым Дзед Мароз раздаў усім салодкія падарункі. Цукеркі, дарэчы, былі закуплены за кошт раённага аб’яднання прафсаюзаў. У ролі галоўных навагодніх персанажаў – работнікі РДК.

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *