Выхаванцы Брагінскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі адкрылі зімовую сталовую для птушак

Общество

Марознаму і снежнаму надвор’ю, якое прыйшло да нас у сярэдзіне зімы, асабліва радуюцца дзеці: нарэшце можна дастаць з кладоўкі санкі і ўдосталь накатацца з горкі.

Не забываюць яны ў гэтыя дні і аб крылатых жыхарах райцэнтра. Вядома, што птушкам зімой цяжка здабыць сабе ежу, таму выхаванцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі змайстравалі для іх кармушку і рэгулярна падсыпаюць туды ежу.

Вось і сёння, праверыўшы, што птушыная сталовая не пустуе, дзеці  адправіліся катацца на санках.

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *