Як праходзіў перадсвяточны гандаль, расказалі на ўчастку грамадскага харчавання Брагінскага філіяла аблспажыўтаварыства

Общество

Напярэдадні Новага года і Нараджэння Хрыстова брагінчане жылі перадсвяточнымі клопатамі: наводзілі парадак у дамах і кватэрах, рыхтавалі падарункі, закуплялі прадукты. Накрыць багаты святочны стол гаспадыням пасадзейнічалі работнікі ўчастка грамадскага харчавання Брагінскага філіяла Гомельскага аблспажыўтаварыства. Як расказала загадчыца вытворчасці Марына Гаршкова, кандытары адправілі спажыўцам пяць відаў тортаў агульнай вагой 350 кілаграмаў. Задаволілі ўсе заявы пакупнікоў не толькі нашага, але і Хойніцкага, Лоеўскага раёнаў.

На торт “Казка” была аб’яўлена так званая аўкцыённая пазіцыя: ён рэалізоўваўся па цане 9 рублёў 99 кап. за кілаграм. Пры выпечцы перніка “троіцкі” кулінары праявілі фантазію і надалі яму форму рукавічкі.

Попытам карысталіся вараныя буракі (прадалі больш за 50 кг), морква, паўфабрыкаты. Руляду і мяса птушкі жыхары раёна таксама набывалі ахвотна, як і курыны фарш, каўбаску. А вось галубцамі забяспечвалі не толькі праз гандлёвыя кропкі, але і магазіны на колах. Усе яны трапілі да спажыўцоў, як і планавалася.

Ніна СІНІЛАВА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *