У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці г.п. Брагіна выхаванцам прывіваюць любоў да роднай мовы

Год малой родины Грамадства

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсёроднае – гэта спадчынадзядоў і вялікінацыянальны скарб. Толькітады цябе ўсебудуцьшанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінешсвайгонацыянальнагаўласнагабагацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.

Змітрок Бядуля

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Сёння ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы.

Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

З гэта мэтай напярэдадні дня роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дошкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п. Брагіна” прайшоў тыдзень роднай беларускай мовы.

Кожная узроставая група падрыхтавала мерапрыемствы ў гонар роднай мовы. Дзеці рознаузроставых груп у тэатральнай гасцеўні паказалі казку “Як казкі паблыталіся”, а так сама ў творчай майстэрні выраблялі кніжкі-забаўлянкі.

Выхавальнікі другой малодшай групы ў літаратурнурнай гасцеўні сустракаліся з бабуляй Аленай і расказвалі ей беларускія вершы. Дзеці сярэдняй групы разам з выхавальнікам выйшлі на пошукі роднай мовы ў дзіцячую бібліятэку, дзе не толькі знаёміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў, але і паказалі свае творчыя таленты. А дзеці старэйшай групы прынялі ўдзел у квест-гульні “Знаўцы роднага краю”, дзе выконвалі розныя заданні, разважалі пра сэнс прымавак і прыказак, паказалі сябе сапраўднымі жыхарамі роднага краю.

Кожнае мерапрыемства было пазнавальным, цікавым, захапляльным.

Маленькія жыхары нашай установы, нягледзячы на ўзрост, гатовы шанаваць родню мову, бо прыгажэй і мілагучней за яе няма, а педагогі ствараюць усемагчымыя ўмовы для яе вывучэння.

Вераніка АЛФІМЦАВА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Брагіна



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *