Вучань Іялчанскай СШ Мікіта Скідан у саставе абласной каманды стаў прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў “Снежны снайпер-2021”

Главное Спорт

12 і 14 лютага прайшлі фінальныя гонкі рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер-2021” на прызы Прэзідэнцкага клуба. Каля 200 школьнікаў з усіх куточкаў Беларусі сабраліся ў сталіцы, а канкрэтна – ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімніх відах спорту “Раўбічы”. Сярод іх і каманда з Гомельскай вобласці.

Удзельнікам абласной каманды стаў вучань з нашай, Іялчанскай, школы Скідан Мікіта.

Трэба адзначыць, што напярэдадні, 8 вучняў нашай школы былі ўдзельнікамі раённай каманды, якая прадстаўляла Брагінскі раён на абласных спаборніцтвах “Снежны снайпер” у Гомелі. Усе вучні прывезлі дыпломы I і II ступені. Гэта паўплывала на тое, што брагінская каманда атрымала 2-ое прызавое месца ў вобласці.

Так Мікіта Скідан з лепшым вынікам трапіў у састаў абласной каманды. І ўдала.

У “Раўбічах” Мікіта выступаў у змешанай эстафеце ў старшай групе (2004 г.) на дыстанцыі 4х3 км. Забег аказаўся прызавым. Юнакі і дзяўчаты атрымалі дыплом II ступені, кубак і грашовы сертыфікат.

Усе вучні, настаўнікі і аднавяскоўцы горача віншавалі Мікіту з перамогай. Адначасова віншавалі і настаўніка фізічнай культуры Шэіна Леаніда Міхайлавіча, які падрыхтаваў вучняў да ўдалых выступленняў у спаборніцтвах “Снежны снайпер”.

Мікіта Скідан
Мікіта з настаўнікам фізічнай культуры Леанідам Міхайлавічам Шэінам

Малайцы! Так трымаць!

Святлана ВАШЧАНКА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
ДУА “Іялчанская СШ”

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *