27 сакавіка пройдзе абласны суботнік. Грашовыя сродкі будуць накіраваны на рэканструкцыю “Партызанскай крынічкі”

80 гадоў вызвалення Беларусі Год народнага адзінства Грамадства Наша гісторыя

27 сакавіка пройдзе абласны суботнік. Грашовыя сродкі, заробленыя на ім, будуць пералічаны на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Партызанская крынічка”, што знаходзіцца ў лесе каля Гомеля.

У гады Вялікай Айчыннай вайны тут дыслацыраваўся легендарны партызанскі атрад “Бальшавік”, арганізаваны ў жніўні 1941 года. На-пярэдадні 80-годдзя з дня яго заснавання прынята рашэнне не толькі адрамантаваць мемарыял – стэлу і архітэктурную кампазіцыю ў выглядзе зоркі, але і прывесці ў парадак тэрыторыю навокал. З’явяцца і новыя аб’екты, якія дапоўняць комплекс, больш яскрава раскажуць аб падзеях 40-х.

На гэтым знакавым для беларусаў месцы часта праводзяцца патрыятычныя мерапрыемствы, падчас якіх узгадваюцца подзвігі адважных суайчыннікаў. І зараз, калі “Партызанская крынічка” патрабуе рэканструкцыі, важна, каб кожны жыхар вобласці ўнёс свой уклад у справу.

Упэўнены, што ўсе, каму неабыякава памяць аб героях-вызваліцелях роднай зямлі ад ворага, далучацца ў гэтую суботу да работ па навядзенні парадку. Тым больш што на дварэ – вясна, а на календары – Год народнага адзінства. Калі, як не зараз, нам патрэбна аб’яднацца дзеля дасягнення агульнай мэты.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *