30 красавіка пройдзе раённы агляд-конкурс “Брагінская музычная вясна”

Важное Грамадства

Калі ваш працоўны калектыў жыве не толькі работай – імкнецца праяўляць сябе ў творчасці і мастацкай самадзейнасці, абагачаць сябе духоўна, самы час падаваць заяўкі на ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе “Брагінская музычная вясна”.

Сёлета, дарэчы, ён прысвечаны Году народнага адзінства. Тэма: “Мая краіна – мой лёс”. Прадставіць свае канцэртныя праграмы могуць працоўныя калектывы ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый Брагіншчыны розных форм уласнасці (апрача тых, што ажыццяўляюць дзейнасць у сферы культуры). У ліку намінацый – “Хоры”, “Вакальныя групы”, “Салісты”, “Чытальнікі”, “Сцэнічны танец”, “Тэатралізацыя праграмы”, “Інструментальныя ансамблі”, “Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”, “Арыгінальны жанр”.

Пры падвядзенні вынікаў журы будзе ўлічваць выканаўчае майстэрства ўдзельнікаў, ідэйнасць і арыгінальнасць праграмы, яе тэматычную накіраванасць, жанравую разнастайнасць, мастацка-эстэтычны ўзровень і інш. Пераможцаў і прызёраў чакаюць заахвочванні.
Заяўкі можна накіроўваць па адрасе: г.п. Брагін, пл. Леніна, 1 ці па электроннай пошце: rdk-bragin@mail.ru. Тэрмін падачы – да 31 сакавіка. Тэлефоны для даведак: 3-12-73, 3-12-75, 8-029-394-51-66.

Пройдзе раённы агляд-конкурс 30 красавіка.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *