Паважаныя жыхары Брагіншчыны! Шчыра віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Официально

Паважаныя жыхары Брагіншчыны!
Шчыра віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Канстытуцыя служыць прававым падмуркам незалежнай і суверэннай Беларусі, гарантам правоў і свабод грамадзян. Яна з’яўляецца асновай развіцця ўсёй прававой сістэмы нашай краіны, вызначае кампетэнцыю дзяржаўных органаў, асноўныя ідэі і прынцыпы, якімі павінны кіравацца беларускі народ і ўлада ў працэсе дзяржаўнага будаўніцтва і грамадскага развіцця.

Павага да Канстытуцыі, веданне і выкананне правоў і абавязкаў – гарантыя парадку і дабрабыту кожнай сям’і, кожнага працоўнага калектыву, горада, дзяржавы. Мы ганарымся нашай краінай, вельмі любім яе і верым у вялікую будучыню нашай Беларусі! А мудрасць і справядлівасць, захаваныя ў радках Канстытуцыі, будуць на-дзейнай апорай у нашых сумесных стваральных справах на карысць Айчыны.

Шчыра жадаем вам, дарагія землякі, міру і дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, поспехаў у працы і грамадскіх справах на карысць раёна і роднай Беларусі!

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *