Ветэран МУС і працаўнік тылу Іван Шабельнікаў з Асарэвіч адзначыў 90-годдзе з дня нараджэння

Главное Грамадства Территория закона

Каб павіншаваць юбіляра з гэтай знамянальнай падзеяй, да яго завіталі намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргей Брыцько і старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларуская грамадская арганізацыя ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войск” Сяргей Музычэнка.

Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне была б немагчымай без укладу працаўнікоў тылу. “Усё для фронту, усё для Перамогі!” Пад такім лозунгам аддавалі яны ўсе свае сілы дзеля Радзімы, потым падымалі краіну з руін і ў даволі кароткі тэрмін вярнулі яе да мірнага жыцця. Іван Аляксеевіч таксама належыць да прадстаўнікоў гэтага легендарнага пакалення.

У праваахоўных органах – з 1951 года. Спачатку была тэрміновая служба ва ўнутраных войсках, а затым сачыў за правапарадкам на вуліцах Львова (Украіна). Там жа пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай.

Тамара Васільеўна працавала ў магазіне, паўз які малады чалавек штодня хадзіў на службу. Разам яны ўжо больш за 65 гадоў – юбілей з дня вяселля адзначылі ў лістападзе 2019 года. Згадзіцеся, рэдка каму ўдаецца ў каханні і згодзе дажыць да такой даты, таму іх сям’ю можна лічыць сапраўды ўнікальнай.

Госці перадалі юбіляру падарункі і віншавальны ліст з пажаданнямі здароўя, поспехаў і пазітыўнага настрою. Ну і, вядома ж, пацікавіліся, ці патрэбна дапамога, паабяцалі пасадзейнічаць у вырашэнні надзённых пытанняў.

Нягледзячы на шаноўны ўзрост, Іван і Тамара Шабельнікавы вядуць даволі актыўны лад жыцця, захоўваюць ба-дзёрасць, пачуццё гумару і з задавальненнем дзеляцца сваім вопытам і пазітыўнай энергіяй з маладым пакаленнем.

Вольга ПАЛЯШЧУК

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *