Чернобыль в судьбе. Аляксандр Цярэшчанка: Брагіншчына – край моцных людзей

Грамадства Да 35-годдзя чарнобыльскай трагедыі

У кожнага з нас, шаноўныя чытачы раёнкі, ёсць непаддзельная любоў да “роднага кута”, да роднай вёскі, да Брагіншчыны з яе хараством. А ў мяне яшчэ і любоў да яе жыхароў, звычайных палешукоў – мужных, моцных, працавітых, шчырых, сціплых людзей, якія не скарыліся неспрыяльным абставінам жыцця і засталіся адданымі сваёй малой радзіме.

У гэтым годзе Беларусь адзначае дзве сумныя даты: 80-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 35-годдзе чарнобыльскай катастрофы. Дзве трагедыі.

Выбух на ЧАЭС падзяліў жыццё на да аварыі і пасля. Балюча, што з’явілася новая катэгорыя насельніцтва – перасяленцы. Чарнобыльская бяда раскідала брагінчан па ўсёй Беларусі і за яе межы, іх марай стала вяртанне пад родны дах. Нават апошні прытулак яны знаходзяць на могілках тых мясцін, куды вымушана пераехалі пасля аварыі. Чарнобыль разлучыў іх са сваімі каранямі.

Раён не пакінулі ў бядзе, з падтрымкай дзяржавы ён паспяхова развіваецца. Брагіншчына на вачах і на слыху ўсёй Беларусі. А яе жыхары робяць усё, каб апраўдаць высокі давер. Прыемна, што на абласной Дошцы гонару ёсць і Брагінскі раён.

Аляксандр Цярэшчанка

Радасць і журба мая…

Ах, як каласілася за вёскаю поле!
А як цвілі ў ім васількі!
І ў тым залацістым раздоллі
Сплятаў я з кветак вянкі.
А як працавалі з настроем!
Вяселлі гулялі, хрысцілі дзяцей,
А сёння?.. Што, вёска, з табою?
Сумна чаму на душы ў людзей?
Бацькава хата зарасла крапівою
І пеўні тут даўно не пяюць,
Толькі вішні старыя вясною
Колерам белым у вёсцы цвітуць.
Лёс нас раскідаў па белым свеце,
Але ж нам цябе не забыць,
Родная вёска, мы твае дзеці,
І будзем цябе, як маці, любіць.



1 комментарий по теме “Чернобыль в судьбе. Аляксандр Цярэшчанка: Брагіншчына – край моцных людзей

  1. Вялікі дзякуй за цудоўне верш! Радкі, якія перадаюць любоў да сваёй зямлі, роднай вёскі, кранаюць душу сваёй непаўторнай прыгажосцю і смуткам.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *