Пераспецыялізацыя. Як атрымаць ялавічыну з нізкім сабекоштам, камарынцы ведаюць

Грамадства Сельское хозяйство

26 красавіка 2006 года. Кіраўская ферма КСУП “Камарынскі”. На падрыхтаваную непадалёку ад яе пляцоўку апускаецца верталёт кіраўніка дзяржавы. Чаму менавіта гэтую гаспадарку наведаў Прэзідэнт, чым яна зацікавіла?

Справа ў тым, што тут праз дзесяць гадоў пасля сумна-трагічных чарнобыльскіх падзей заняліся мясной жывёлагадоўляй. З вытворчасці малака пераключыліся на адкорм буйной рагатай жывёлы. Дапушчальны ўзровень утрымання цэзія-137 у малацэ – 100 Бк/л, стронцыю-90 – 3,7 Бк/л. У норме яно, як і іншы прадукт, не павінна змяшчаць радыенукліды, а гэта пасля радыяцыйнай забруджанасці тэрыторыі стала праблемай. Выхад быў знойдзены: прайшлі пераспецыялізацыю, пачалі разводзіць “лімузінаў”.
Рыгор АНАПРЭЕНКА, дырэктар ААТ “Камарынскі” (так зараз называецца сельгаспрадпрыемства):

– Першых бычкоў лімузінскай і сіментальскай пароды нам перадалі з падсобнай гаспадаркі інстытута радыялогіі, які знаходзіўся ў Савічах. З гэтага ўсё і пачалося. Потым самі закуплялі жывёлу ў племянных гаспадарках нашай рэспублікі, у Белгарадскай вобласці Расіі. Ездзілі нават у Венгрыю, адкуль прывезлі 150 бычкоў-вытворцаў. “Лімузіны” прыжыліся. Паступова нарасцілі пагалоўе, рэалізоўвалі не толькі мяса, але і жывёлу. Справа аказалася прыбытковая. Аб гэтым я расказваў кіраўніку дзяржавы ў час яго візіту ў наш раён. Мы паказалі Аляксандру Рыгоравічу і чыстапародную жывёлу, і змешаную.

Зараз на чатырох фермах утрымліваецца 3065 галоў мясной жывёлы, у тым ліку 1340 – кароў. З 1 мая да сярэдзіны кастрычніка, у залежнасці ад надвор’я, пагалоўе знаходзіцца на адгоннай пашы. Да сямі месяцаў цяля ўтрымліваецца разам з каровай на падсосе. Мы навучыліся атрымліваць танную ялавічыну, хаця зараз так званае мармуровае мяса “лімузінаў” камбінаты прымаюць па той жа цане, што і чорна-пярэстай пароды.

 

 

 

Ніна СІНІЛАВА
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *