Смачныя і каларыйныя абеды ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Чамярыскі” для ўдзельнікаў пасяўной рыхтуе Аксана Астапенка

Грамадства Сельское хозяйство

Арганізацыі гарачага харчавання, умовам працы і быту ўдзельнікаў пасяўной вялікую ўвагу ўдзяляюць кіраўніцтва Брагінскага раёна і лідары прафсаюзных арганізацый.

З раніцы да позняга вечара завіхаюцца зараз на веснавых палетках хлебаробы Брагіншчыны. Таму вельмі важна арганізаваць іх якаснае і каларыйнае харчаванне. У адкрытым акцыянерным таварыстве “Чамярыскі” стаць поварам прапанавалі ў мінулым годзе ў час жніва Аксане Астапенцы. Вяскоўцы яе ведаюць як добрую гаспадыню, якая ўмее смачна гатаваць. З першых дзён механізатары і вадзіцелі ацанілі кулінарныя здольнасці Аксаны Пятроўна. Стравы сапраўды былі адмысловыя: у кожную, акрамя патрэбных інгрэдыентаў, яна ўносіла нешта сваё.

У аўторак, 6 красавіка, калі мы завіталі да яе са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянцінай Дзегцярэнкай, жанчына прыгатавала наварысты боршч. У яго, акрамя мяса, дадала прынесеныя з дому сушаныя баравікі, а для аматараў вострых страў прыпасла часнок, перац. На другое была тушаная бульба і курыная галёнка, салата з капусты і аладкі. Абеды пакуль гатуе для 22-х удзельнікаў пасяўной. Сама ж іх развозіць. Дырэкцыя гаспадаркі выдзеліла для гэтага спецыяльны аўтамабіль.

Аксана Пятроўна расказала, што стараецца ўлічваць стан здароўя механізатараў і вадзіцеляў, таму аддае перавагу не смажаным стравам, а прыгатаваным на пары. Разумее: на палях можна працаваць ад цямна да цямна, калі добра падсілкаваны

Ніна СІНІЛАВА

Фота Вольга ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *