У ААТ “Імя Жукава” ўсе палявыя работы вядуцца ў комплексе

Главное Сельское хозяйство

Васіль Кечка

__

На палявых работах у гаспадарцы задзейнічана ўся тэхніка.

Механізатар Васіль Кечка штодзённа засявае яравымі зерневымі 45-гектарную плошчу. Яго рабочая змена доўжыцца да 20 гадзін. Па словах Васіля Аляксандравіча, для ўдзельнікаў адказнай кампаніі арганізавана двухразовае харчаванне.

– Затрымкі з ходам сяўбы няма, – дадаў галоўны аграном Віктар Дашук. – Гатоўнасць плошчаў складае больш чым 90%. На ворыве задзейнічана чатыры адзінкі тэхнікі, столькі ж – на падкормцы азімых. Забяспечанасць насеннем – звыш ста працэнтаў. Закупілі эліту аўса і ячменю. Сеем толькі пратручаным насеннем. На падрыхтоўцы плошчаў высокай выпрацоўкі дабіваецца малады механізатар Андрэй Мартыноўскі.

Ужо падсілкавалі азімы рапс, свірэпіцу. Гатовы ўчастак пад бульбу. Поле, на якім будзе расці другі хлеб, не толькі ўгноілі, але і ўнеслі мінеральныя ўгнаенні.

Андрэй Мартыноўскі

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *