5 мая — Дзень друку

Грамадства

Паважаныя супрацоўнікі раённай газеты “Маяк Палесся”

і ўсе, хто дапамагае выйсці ў свет кожнаму

новаму нумару выдання!

Шчыра віншуем вас з Днём друку!

Слова… Яно мае вялікую сілу і не страчвае свайго значэння і ў век імклівага развіцця тэхналогій. Дзякуючы вам, майстрам інфармацыі і вобразаў, дзякуючы тым часцінкам душы, якія ўкладваюцца ў кожны матэрыял, будуецца адкрыты дыялог паміж уладай і чалавекам, фарміруецца грамадскае меркаванне, прадаўжаюцца закладзеныя папярэднікамі слаўныя традыцыі.

Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, яркіх творчых работ, толькі добрых навін, асабістага дабрабыту і шчасця. Вострага вам пяра і ўдзячных чытачоў!

Аляксандр КОХАН,
старшыня Брагінскага раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня Брагінскага раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *