Фотааб’ектыў засведчыў. А смецце – у кучы. Няхай ляжыць?..

Грамадства

Зямля прытуліла, дала вечны спакой шматлікім пакаленням нашых про-дкаў. Мы думаем і гаворым пра іх, молімся, запальваем свечкі. І, вядома ж, стараемся з належным шанаваннем адносіцца да месцаў пахавання родных і блізкіх: прыбіраем іх, ачышчаем ад смецця, усталёўваем і фарбуем агароджы… Асабліва – з набліжэннем Радаўніцы, якую прынята сустракаць з парадкам на могілках.

Сёлета, дарэчы, там масавая генеральная ўборка кіпела зусім нядаўна: дзень памінання памерлых прыпаў на 11 мая. З яго набліжэннем людзі актыўна накіроўваліся да месцаў, дзе знайшлі вечны спачын іх сваякі. На могілках для смецця адведзены спецыяльна абсталяваныя пляцоўкі. На жаль, не ўсе скарысталіся імі. Як вынік – стыхійныя звалкі па перыметры могілак.

Па чыёй ініцыятыве ствараліся такія «ўпрыгожванні» ў Брагіне па вуліцы Камсамольскай – невядома. Але каб іх заўважыць, не патрэбна заходзіць і на могілкі – віднеюцца, калі праязджаеш па асфальтаванай дарозе. Змрочны, непрыглядны смеццевы пейзаж… Ён не толькі псуе наваколле, але і сведчыць аб нашай безгаспадарчасці, узроўні культуры. Ці не час прыбраць?.. Вываз павінна арганізаваць камунальная служба.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА
Фота Ірыны СТЫЧЫНСКАЙ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *