Паважаныя жыхары Брагіншчыны! Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з Днём сям’і!

Грамадства

Няма на зямлі больш моцнага саюза, чым шчаслівая і дружная сям’я. Гэта і пачатак новага жыцця, і працяг роду, і захаванне слаўных традыцый. Тут дзіця вучыцца бачыць цудоўнае і спасцігаць сакрэты зносін з людзьмі. Тут спрадвечная мудрасць перадаецца ад аднаго пакалення да другога. На сям’і будуецца любое цывілізаванае грамадства.

Дапамога ёй з боку дзяржавы – вельмі важны аспект. У нашай краіне рэалізуецца шэраг праграм, якія садзейнічаюць сямейнаму дабрабыту беларускіх грама-дзян, сфармірава сістэма прававых гарантый і сацыяльных ільгот сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Жадаем усім міру і дабрабыту, любові і ўзаемаразумення, падтрымкі і радасці, вясёлых сямейных святаў і ўтульнасці. Няхай дзіцячы смех раздаецца паўсюдна, а родныя будуць надзейнай апорай.

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *