Сардэчна віншуем усіх з Днём Перамогі!

Главное

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны,

жыхары Брагінскага раёна!

Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі!

9 Мая – незабыўная дата для кожнага з нас. Няма сям’і, якую б не закранула бязлітасная вайна. Хтосьці загінуў на фронце, хтосьці – у партызанскай барацьбе з ворагам. Многіх мірных жыхароў акупіраванай тэрыторыі карнікі расстралялі – толькі таму, што яны хацелі жыць, любілі сваю зямлю, сваю Радзіму.

Нізка схіляем галовы перад памяццю тых, хто не дажыў да светлага Дня Перамогі.

Дзякуем ветэранам, якія выстаялі ў жорсткай схватцы, якія неймавернымі намаганнямі аднавілі разбураныя гарады і вёскі, заводы і фабрыкі, далі новае жыццё нашай зямлі. Іх патрыятызм, працавітасць, вера ў заўтрашні дзень – прыклад для маладога пакалення. Трэба быць цвёрдымі духам, упэўнена крочыць уперад.

Шчасця ўсім, моцнага здароўя, даўгалецця і паспяховай працы дзеля дабрабыту Бацькаўшчыны!

Аляксандр КОХАН,
старшыня Брагінскага раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня Брагінскага раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *