Ветэраны Брагіншчыны прымаюць віншаванні з Днём Перамогі

Беларусь памятае Главное Грамадства

__

Штогод напярэдадні Дня Перамогі віншаванні прымаюць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікі тылу.

Сёння да людзей, дзякуючы якім мы жывём пад мірным небам, завіталі член Савета Рэспублікі Ала Смаляк, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан і старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Любоў Дзяркач.

З пажаданнямі моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту госці ўручылі героям Перамогі падарункі і віншавальныя паштоўкі.

Гасцей сустракае ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Аляксандравіч Нікалаенка. Сёлета яму споўніцца 97 гадоў.

З падарункамі – да працаўніка тылу Васіля Кузьміча Свірыдзенкі, які пражывае ў Лубеніках. Да віншавальнай місіі далучылася старшыня Вуглоўскага сельскага Савета Святлана Протчанка.

Віншаванні прымае ветэран Вялікай Айчыннай вайны Андрэй Васільевіч Козел.

 

Падарункі атрымала таксама працаўніца тылу Таццяна Васільеўна Маслоўская.

Гэтая акцыя – толькі невялікая даніна ўдзячнасці за ўклад, які ўнеслі ветэраны і працаўнікі тылу ў Вялікую Перамогу. Мы будзем вечна шанаваць, памятаць і ганарыцца іх подзвігам.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *