Жыхароў Брагіншчыны с Святам працы віншуе кіраўніцтва раёна

Грамадства

Паважаныя жыхары Брагіншчыны!

Шчыра віншуем вас са Святам працы!

Дзень 1 мая мае даўнія і ўстойлівыя традыцыі. Ён сімвалізуе салідарнасць людзей працы, з’яўляецца святам вясны, стварэння і надзеі, сімвалам ўзаемнай падтрымкі і згуртаванасці.

Мірная праца – вечная каштоўнасць, якая гарантуе стабільнасць і згоду ў грамадстве. Для беларускага народа, які перажыў вялікія выпрабаванні ў гады вайны, гэта асаблівы здабытак.

Мы па шматгадовай традыцыі славім ветэранаў, працоўны подзвіг якіх заклаў асновы сённяшняга жыцця, ушаноўваем усіх, хто будуе будучыню.
Няхай шчодрая цеплыня веснавых дзён падорыць вам бадзёры, радасны настрой і дадасць сіл для новых здзяйсненняў.

Здароўя, шчасця, аптымізму і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць любімай Радзімы.

Аляксандр КОХАН,
старшыня Брагінскага раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня Брагінскага раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *