Дарагія брагінчане, прадстаўнікі маладога пакалення! Шчыра віншуем вас са святам светлых надзей, мараў, аптымізму і энергіі – Днём моладзі і студэнцтва!

Общество


Перад сучаснай моладдзю адкрыты ўсе дарогі. З ёй мы звязваем будучыню, надзеі на тое, што на змену старэйшаму пакаленню прыйдуць энергічныя, умелыя, шчырыя людзі, здольныя забяспечыць далейшы росквіт рэгіёна. Вельмі важна, каб вы займалі актыўную жыццёвую пазіцыю, маглі адстойваць свае погляды, з павагай ставіліся да дзяржавы і гісторыі роднага краю.

Маладое пакаленне брагінчан робіць паспяховыя крокі ў творчым і прафесійным развіцці, рэалізуе навуковыя, спартыўныя і сацыяльныя праекты, услаўляючы малую радзіму далёка за яе межамі.

Шчыра жадаем заўсёды ісці наперад і не адступаць ад сваёй мары. Няхай вашы энергія і інтэлект дапамагаюць атрымліваць новыя перамогі. Моцнага ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту, цудоўнага настрою!

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *