Дзякуй за працу. Хлебаробы ААТ “Чамярыскі” першымі ў раёне і другімі ў вобласці завяршылі жніво

Главное Общество Сельское хозяйство

Павіншаваць іх прыехалі старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан, старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Хвацік, в.а. старшыні Гомельскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Галіна Салавей.

Аляксандр Кохан  уручыў лісты з падзякай і сертыфікаты сямейнаму экіпажу Міхаіла і Віталія Салдаценкаў, якія намалацілі больш чым дзве тысячы тон зерня, вадзіцелям Рыгору Малочку і Аляксандру Краўчанку. На іх рахунку па дзве тысячы тон перавезенага зерня.

Старшыня райвыканкама заахвоціў і камбайнераў-тысячнікаў.

За шматгадовую добрасумленную працу, прфесіяналізм, значны ўклад у развіццё аграрнай галіны, абарону працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, за ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства Васіль Хвацік уручыў  Аляксандру Кохану нагрудны знак “За заслугі”. Падзяка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК  аб’яўлена дырэктару ААТ “Чамярыскі” Адаму Царанку, камбайнеру Аляксею Сніцарэнку.

Каштоўныя падарункі ад абласнога прафсаюза атрымалі камбайнеры Сяргей Царанок і Дзмітрый Раманюк, старшы камбайнер Пётр Сніцарэнка.

Святочны настрой вяскоўцам падаравалі ўдзельнікі ансамбля “Белыя росы”.

Ніна СІНІЛАВА

Фота Галіны ШАЎЧЭНКІ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *