Тысячнікі. Адзначаны за сумленную працу і добрыя вынікі

Главное Грамадства Сельское хозяйство

Як хуткая бяжыць час! Здаецца, яшчэ ўчора старшы камбайнер Арцём Прыходзька і яго памочнік Андрэй Мартыноўскі з ААТ “Імя Жукава” шчыравалі на хлебным масіве каля Чырвонага Поля, а сёння іх разам з іншымі механізатарамі і вадзіцелямі гаспадаркі віншуюць  з закачэннем жніва і добрымі вынікамі. Мінулагоднія пераможцы раённага спаборніцтва сярод маладзёжных экіпажаў пацвердзілі сваё майстэрства: на іх рахунку – 1104 тоны і 337 убраных гектараў. За тры гады сумеснай працы Арцём і Андрэй навучыліся разумець адзін аднаго, набылі вопыт.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Раман Цеслянок і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Дзегцярэнка падзякавалі ім за стараннасць, высокае пачуццё адказнасці.

Цёплыя словы гучалі ў адрас вадзіцеля-тысячніка гэтай гаспадаркі Генадзя Шкурко, старшага камбайнера Сяргея Ігнаценкі і камбайнера Дзяніса Шкурко. Ад раённага выканаўчага камітэта ўсім – лісты з падзякай і сертыфікаты на пэўную суму. Як і экіпажу з ААТ “Брагінскі” ў складзе Аляксандра Кацубы і яго памочніка Аляксея Кацубы, студэнта сельгасакадэміі. У ААТ “Пераможнік” віншаванні прымалі старшы камбайнер Васіль Боркін і камбайнер Ігар Башараў.

Ніна СІНІЛАВА

Фота Галіны ШАЎЧЭНКІ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *