1 верасня – дзень утварэння Брагінскага раёна

Важное Грамадства

Дарагія землякі! Прыміце шчырыя віншаванні з 97-й гадавінай утварэння Брагінскага раёна!

Наш раён – гэта не проста кропка на карце рэспублікі, не месца жыхарства для нас. Гэта агульны дом, які аб’ядноўвае людзей розных лёсаў, пакаленняў у адно цэлае. Ён быў утвораны 1 верасня 1924 года ў выніку маштабнай рэарганізацыі народнай гаспадаркі.

Гісторыя Брагіншчыны авеяна неўміручай баявой і працоўнай славай нашых продкаў, якія ва ўсе часы змагаліся за свабоду і незалежнасць роднага краю, дабрабыт свайго народа. Працавітыя, адданыя справе людзі дзякуючы сваёй мудрасці і цярплівасці заўсёды дасягалі добрых вынікаў, паспяхова развівалі сельскую гаспадарку і прамысловасць, асушалі балоты і ператваралі непраходныя ўчасткі ў высокаўраджайныя палі.

А з якой любоўю жыхары добраўпарадкоўваюць гарпасёлкі і аграгарадкі, невялікія вёскі, захоўваюць культурныя традыцыі і абрады, перадаюць іх новым пакаленням!

Раёну жыць і развівацца, дасягаць новых вышынь, станавіцца эканамічна моцным і паспяховым. Гарантыя таму – нашы шчырыя і сумленныя людзі. Вялікі дзякуй усім, хто сумленна працуе, хто дбае аб заўтрашнім дні малой радзімы і не шкадуе для гэтага сілы.

Жадаем жыхарам Брагіншчыны моцнага здароўя, поспехаў, міру і спакою, душэўнай цеплыні і бязхмарных дзён.

Аляксандр КОХАН,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,

старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *