17 верасня – Дзень народнага адзінства

Главное Год народнага адзінства

Паважаныя жыхары Брагінскага раёна!

Віншуем вас са значным дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства!

Паважаючы айчынную гісторыю, мы адзначаем гэта свята як знак нацыянальнай згоды і згуртаванасці грамадства, аддаём даніну памяці гераічнаму мінуламу нашай краіны і яе абаронцам.

Адзінства і патрыятызм для беларусаў заўсёды былі самай надзейнай апорай і ў гады цяжкіх выпрабаванняў, і пры рашэнні маштабных задач развіцця. І сёння ад нашай грамадзянскай салідарнасці залежыць будучыня краіны, дабрабыт грамадства. Бо толькі разам, аб’яднаўшы намаганні, можна пераадолець любыя цяжкасці.

Наперадзе ў нас нямала славутых спраў і важных задач. Адзіны шлях да дасягнення пастаўленых мэт – плённая і добрасумленная праца, узаемапавага, здольнасць ра-зумець і падтрымліваць адзін аднаго. Упэўнены, што згуртаванасць і адзінства дапамогуць нам у гэтым.

Дарагія землякі! У гэты святочны дзень шчыра жадаем вам здароўя, шчасця, усеагульнай згоды і дабрабыту. Няхай растуць пад мірным небам нашы дзеці і ўнукі, няхай кожны дзень азарае добрымі надзеямі і новымі дасягненнямі.

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *