5 верасня – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Грамадства

Паважаныя работнікі і ветэраны нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Паліўна-энергетычны комплекс забяспечвае, стварае надзейную базу для паспяховага развіцця эканомікі раёна і краіны, з’яўляецца трывалай асновай сацыяльнай стабільнасці. Ад дзейнасці нафтавай, паліўнай і газавай прамысловасці залежыць бесперабойнасць работы ўсіх галін народнай гаспадаркі і камфортнасць жыцця грамадзян. У нашым раёне  прадстаўнікамі галіны з’яўляюцца Брагінскі раён газазабеспячэння і Брагінскі філіял КУП “Гомельаблпаліва”.

Праца кожнага з вас патрабуе высокай кваліфікацыі і адказнасці і па праву заслугоўвае ўсеагульнай павагі і ўдзячнасці. Вынік вашага майстэрства, працавітасці і адказнага падыходу да справы – гэта цяпло ў нашых дамах, паліва для транспарту, сыравіна для прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

Шчыра жадаем усім работнікам газавай і паліўнай галіны, вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых дасягненняў і перспектыў.

Аляксандр КОХАН,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,

старшыня раённага Савета дэпутатаў

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *