Дарагія вучні! Паважаныя работнікі ўстаноў адукацыі раёна, бацькі! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Важное Общество

Безумоўным прыярытэтам нашай дзяржаўнай палітыкі па-ранейшаму застаецца падтрымка сістэмы адукацыі, стварэнне спрыяльных умоў для яе далейшага эфектыўнага развіцця і павышэння якасці.

Па добрай традыцыі 1 верасня мы адрасуем шчырыя словы ўдзячнасці педагогам, чыя інтэлектуальная праца і душэўныя якасці ў многім вызначаюць, якімі грамадзянамі стануць нашы дзеці і які ўклад унясуць у развіццё сваёй Радзімы.

Зычым усім, хто працуе ў галіне адукацыі, прафесійных поспехаў і творчай актыўнасці, пастаяннага пошуку і нястомнай энергіі. Хай спадарожнічаюць вам паразуменне калег, прызнанне дзяцей і бацькоў!

Спадзяёмся, што веды, якія юныя жыхары Брагіншчыны атрымаюць у школах, гімназіі,  дазволяць ім ярка раскрыць свае здольнасці, годна падрыхтавацца да самастойнага жыцця і працаваць дзеля дабрабыту сваёй сям’і і росквіту роднага краю.

Жадаем усім вам плённай вучобы і працы, настойлівасці і веры ў сябе, аптымізму  і новых здабыткаў на карысць Бацькаўшчыны. У добры шлях!

Аляксандр КОХАН,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,

старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *