У Брагіне прайшоў мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства

80 гадоў вызвалення Беларусі Главное Год народнага адзінства

Каля свяшчэннага месца – брацкай магілы воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сабраліся жыхары райцэнтра і госці на мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

Са словамі віншавання да іх звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан. Ён нагадаў аб гістарычных падзеях 17 верасня 1939 года, якія паклалі пачатак уз’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі.

Кіраўнікі раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый ўсклалі кветкі да помніка салдат-вызваліцеляў.

 

 

Фота Галіны ШАЎЧЭНКІ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *