Убачыла свет кніга «Зямля ў сонечных далонях», прысвечаная народнай культуры Брагіншчыны

Важное Общество

У гэтым годзе ў рэдакцыі газеты “Гомельская праўда” была выдадзена кніга “Зямля ў сонечных далонях”, якая з’яўляецца працягам серыі “Мая малая радзіма”. У ёй знашлі адлюстраванне культурныя здабыткі Брагінскага раёна. Заслугоўвае ўвагі той факт, што ў лік аўтараў-укладальнікаў разам з навуковымі дзеячамі ўвайшлі і нашы таленавітыя землякі, сярод якіх і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “МП”.

З’яўленне гэтага выдання нішто іншае як імкненне  захаваць і папулярызаваць культурныя здабыткі брагінскай зямлі. Каго кніга зможа зацікавіць? Перш за ўсё тых, хто неабыякава ставіцца да пытанняў культуры і культурнай спадчыны. Тут знайшлі адлюстраванне абрады, традыцыі, міфалогія і павер’і, змешчаны аповеды пра знакамітых землякоў і гістарычны лёс Брагіншчыны, а таксама літаратурныя і гістарычная артыкулы і моўныя даследаванні.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *