Усе фарбы самай шчодрай пары года. Восеньскі кірмаш прайшоў у Брагіне

Общество Сельское хозяйство

У суботу, 4 верасня, з раніцы свяціла сонца, так што жадаючыя трапіць на восеньскі кірмаш спяшаліся на плошчу імя Леніна райцэнтра, каб купіць усё неабходнае. Гандлёвыя рады прываблівалі багатым  выбарам гародніны, мёду, зерня, саджанцаў, хлебабулачных вырабаў, кветак. Бульбу сельгаспрадпрыемствы раёна пакуль не капаюць, так што на машынах яе не было, затое зерня – удосталь. Усе ААТ прынялі ўдзел у кірмашы. “Камарынскі” і “Малажынскі” прывезлі брагінчанам рачную рыбу. Аматары юшкі і фаршыраванай рыбы вялікія шчупакі змаглі набыць у  малажынцаў, а ліны і ляшчы – у камарынцаў.

Брагінскі філіял Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства прапаноўваў адборную бульбу і моркву па цане 1 руб. 11 капеек за кілаграм, балгарскі перац па 2 руб. 28 капеек, а таксама цыбулю. Усё гэта куплялася і вывозілася асабістым транспартам.

Фермерская гаспадарка з Велеціна Хойніцкага раёна гандлявала буякамі (галубікай) па  12 руб. і малінай па 6 руб. за кілаграм. З прылаўка ягады зніклі хутка.

У прыватніка мёд можна было набыць па 15 рублёў за слоік, а Брагінскі ўчастак Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка рэалізоўваў салодкі прадукт па 12.

Саджанцы маліны, суніц фермеры не толькі прапаноўвалі, але і расказвалі аб асаблівасцях вырошчання, догляду таго ці іншага сорту.

А каб гандаль ішоў бойка,  удзельнікі народнага вакальнага ансамбля “Бліскавіца” і народнай вакальнай студыі “Музычны лабірынт” падбадзёрвалі пакупнікоў і гасцей вясёлымі мелодыямі, пад якія хацелася пусціцца ў скокі. Некаторыя, дарэчы, так і рабілі.

Ніна СІНІЛАВА

Фтоа Галіны ШАЎЧЭНКІ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *