В Брагине состоялся велопробег, посвящённый Году народного единства

Год народнага адзінства Грамадства

У рамках святкавання Дня народнага адзінства на цэнтральнай плошчы Брагіна быў дадзены старт патрыятычнаму велапрабегу. Ён сабраў больш за 70 удзельнікаў розных узростаў, сярод якіх – актыўная моладзь, члены грамадскіх аб’яднанняў, а таксама прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.

Дзень народнага адзінства адзначаецца 17 верасня. Ён стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе ва ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.

Радзіма ў нас адна і яна наш дом – агульны. І якімі б рознымі не былі чалавечыя лёсы, меркаванні, погляды, лёс краіны – агульны для ўсіх. Таму кожны з нас павінен зрабіць усё магчымае для далейшага развіцця і яднання роднай Беларусі.

Пад знакам Года народнага адзінства праходзіць шмат мерапрыемстваў, у якіх адлюстроўваецца рэальнае жаданне беларусаў зрабіць нашу зямлю моцнай і ўстойлівай да выклікаў, з якімі нам даводзіцца сутыкацца. І Дзень народнага адзінства павінен стаць своеасаблівай кропкай адліку для добрых спраў і карысных здзяйсненняў, для руху наперад.

Галіна ШАЎЧЭНКА
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *