10 кастрычніка – Дзень работнікаў культуры. Новых адкрыццяў, яркіх эмоцый і творчых поспехаў!

Грамадства

Паважаныя работнікі культуры!

Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам!

Ваша дзейнасць накіравана на захаванне і прымнажэнне нашага мастацкага, матэрыяльнага, культурнага і духоўнага патэнцыялу. Яна не толькі прыносіць радасць, але і аб’ядноўвае людзей. Дзякуючы вашай нястомнай працы кожны жыхар Брагіншчыны атрымлівае асалоду ад цікавых, захапляльных мерапрыемстваў, мае магчымасць дакрануцца да высокага мастацтва.

Мы ўпэўнены, што ваш творчы пошук і гатоўнасць служыць высокім маральным ідэалам будуць накіраваны на далейшае захаванне і прымнажэнне лепшых культурных традыцый нашага раёна.

Дзякуй вам за прафесіяналізм і бязмежную адданасць справе, майстэрства і талент, якія знаходзяць водгук у сэрцах людзей.

Жадаем вам новых адкрыццяў, яркіх эмоцый і творчых поспехаў. Здароўя, шчасця і дабрабыту!

Аляксандр КОХАН,
старшыня Брагінскага раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня Брагінскага раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *