14 кастрычніка — Дзень маці. Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні!

Грамадства

Дарагія жанчыны Брагіншчыны!

Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні

з самым цёплым святам – Днём маці!

Узнёслыя адносіны да маці заўсёды былі і застаюцца характэрнай рысай беларускага народа. Мы ганарымся жанчынамі Брагіншчыны, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, дабіваюцца поспехаў у працы і пры гэтым застаюцца пяшчотнымі, клапатлівымі жонкамі і маці.

Прыміце, дарагія жанчыны, шчырую падзяку за тое, што добрасумленна выконваеце свой мацярынскі абавязак, не шкадуеце сябе ў нястомных клопатах аб дзецях, унуках і праўнуках. Дзякуй за вашу дабрыню і мудрасць, за сардэчнасць! Нізкі паклон сем’ям, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей і даюць ім усё неабходнае для выхавання і развіцця, станаўлення як асобы.

Дарагія жанчыны-мамы, бабулі і прабабулі! Жадаем вам моцнага здароўя. Няхай кожнай з вас часцей кажуць цёплыя словы вашы любімыя дзеці, унукі і праўнукі. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць згода і парадак, спакой і дабрабыт!

Аляксандр КОХАН,
старшыня Брагінскага раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня Брагінскага раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *