31 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка. Моцнага здароўя, дабрабыту і ўсіх жыццёвых выгод!

Грамадства

Самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам

адрасуем аўтамабілістам,

работнікам і ветэранам дарожнай галіны Брагіншчыны,

усім, хто так ці інакш звязаны з аўтамабільным транспартам!

Устойлівая жыццядзейнасць нашага раёна немагчыма без надзейнай і бесперабойнай работы аўтатранспарту, адрамантаваных дарог, без вашай штодзённай карпатлівай працы, якая патрабуе вялікай фізічнай самааддачы.

Гэта свята вадзіцеляў аўтобусаў, легкавых, грузавых і спецыялізаваных аўтамабіляў, рамонтных рабочых і дыспетчараў, інжынераў і кіраўнікоў транспартных прадпрыемстваў – усіх, хто добрасумленна працуе, выконваючы свой прафесійны абавязак, хто ў любое надвор’е – і ў спёку, і ў холад – стварае бяспеку на дарогах. Дзякуючы высокаму прафесіяналізму, вытрымцы і пачуццю адказнасці вы паспяхова выконваеце пастаўленыя задачы. Вялікі дзякуй за гэта вашым калектывам, якія працягваюць традыцыі сваіх папярэднікаў і ўкараняюць новыя формы гаспадарання.

Ад усёй душы жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту і ўсіх жыццёвых выгод!

Аляксандр КОХАН,
старшыня  Брагінскага раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня Брагінскага раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *