Азімыя збожжавыя ў Беларусі пасеялі на 82 працэнтах плошчаў

Сельское хозяйство

Сяўба азімых збожжавых у Беларусі праведзена на 82 працэнтах запланаваных плошчаў. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Мінсельгасхарча.

Паводле даных на раніцу 4 кастрычніка, пасеяна 1,19 млн га азімых збожжавых пры плане 1,456 млн га. У Мінскай вобласці пасеяна 286,6 тыс. га (83 працэнты), у Брэсцкай — 217 тыс. га (92 працэнты), у Віцебскай — 178,6 тыс. га (77 працэнтаў), у Гродзенскай — 164,5 тыс. га (83,5 працэнта), у Гомельскай — 161,2 тыс. га (68 працэнтаў), у Магілёўскай — 182,1 тыс. га (86,5 працэнта).

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) убраны з 2,13 млн га (90,3 працэнта ад запланаванай плошчы). Намалочана 6,523 млн т збожжа. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць — больш як 1,6 млн т. Далей ідуць Брэсцкая — больш як 1,2 млн т, Гродзенская — больш як 1,1 млн т, у Магілёўскай вобласці намалочана 862,1 тыс. т, Гомельскай — 824,2 тыс. т, Віцебскай — 786,5 тыс. т.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *