Да Дня маці: віншаванні і лісты з падзякай атрымалі мамы супрацоўнікаў Брагінскага РАУС

Грамадства

Напярэдадні Дня маці лісты з падзякай атрымалі Святлана Катлабай і Аксана Краўчанка, мамы супрацоўнікаў Брагінскага РАУС. Намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Сяргей Брыцько і вядучы спецыяліст групы кадраў Таццяна Ефіменка наведалі жанчын дома. Такая ўвага для іх стала поўнай нечаканасцю і прыемным сюрпрызам.

Служба ў міліцыі патрабуе поўнай самааддачы, яна складаная і небяспечная, таму падтрымка блізкіх вельмі важная. Асабліва для маладых супрацоўнікаў, якія толькі спасцігаюць асновы прафесіі і, безумоўна, сутыкаюцца з нейкімі цяжкасцямі. Ключавую ролю ў жыцці кожнага чалавека мае, вядома, мама. Яна дорыць жыццё, суправаджае ў дзіцячыя гады і на працягу сталення. З’яўляецца прыкладам пяшчоты, бескарыслівасці, дабрыні і клопату.

Разам з віншаванямі госці падзякавалі Святлане Сідараўне і Аксане Карымаўне за тое, што яны выхавалі дастойных грамадзян краіны, якія з гонарам нясуць службу ў раённым аддзеле ўнутраных спраў. Іх сыны – капітан міліцыі Канстанцін Катлабай і сяржант Радзівон Краўчанка – зарэкамендавалі сябе як дысцыплінаваныя супрацоўнікі, якія адказна выконваюць службовыя абавязкі. Іх добрасумленнасць, адданасць справе з’яўляюцца прыкладам для калег.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *