ДАІ рэкамендуе вадзіцелям і пешаходам улічваць умовы надвор’я

Грамадства Территория закона Школа бяспекі

ДАІ настойліва рэкамендуе вадзіцелям і пешаходам улічваць умовы надвор’я.

Нягледзячы на мяккае і цёплае надвор’е ў кастрычніку восень паступова ўстанаўлівае свае традыцыйныя ўмовы надвор’я: туманы, дажджы і першыя замаразкі, скарачэнне светлавога дня. У бліжэйшыя дні сіноптыкі прагназуюць ваганні тэмпературы ад плюсавых да мінусавых значэнняў.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў выбіраць стрыманы стыль ваджэння і бяспечную скорасць, улічваць стан праезнай часткі і бачнасць, захоўваць бяспечную дыстанцыю і бакавы інтэрвал, пазбягаць непатрэбных перастраенняў, апярэджанняў і абгонаў.

«Будзьце ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, забяспечце бяспечную перавозку дзяцей з выкарыстаннем спецыяльных утрымліваючых устройстваў. Памятайце, што ў аўтамабілі ўсе пасажыры павінны быць прышпіленымі», — расказалі ў ДАІ.

Пешаходам неабходна разумець, што на слізкай дарозе ў разы павялічваецца тармазны шлях любога транспартнага сродку. Пры прымяненні экстраннага тармажэння аўтамабіль можа трапіць у некіруемы занос. Пешаходам не варта рызыкаваць уласнай бяспекай.

Неабходна пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі паспелі спыніцца. Неабходна забяспечыць сваю бачнасць, выкарыстоўваючы яркія часткі адзення і святловяртальныя элементы.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *