Інфекцыяніст адказаў скептыкам, якія лічаць вакцыны супраць COVID-19 недастаткова вывучанымі

Общество СтопCOVID

 

Вакцыны супраць COVID-19 сапраўды бяспечныя.  Аб гэтым паведаміў загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Юрый Горбіч.

Многія людзі лічаць вацыны супраць COVID-19 малавывучанымі, таму хочуць паназіраць, але такая пазіцыя можа быць небяспечнай з-за сур’ёзных наступстваў у выглядзе хваробы, лічыць Юрый Горбіч.

«Цяпер няма чалавека, у якога ў асяроддзі не было б ніводнага вакцынавага. З імі нешта здарылася? Нічога. Наадварот, яны атрымалі перавагу ў выглядзе абароны», — сказаў ён.

Наконт меркавання, што «вакцыны малавывучаны», загадчык кафедры заўважыў:

«Адзіны этап у прызнанні вакцын, які не скарачаецца ніколі, — этап праверкі бяспекі. Можа быць скарочаны этап праверкі эфектыўнасці, гэта праўда. Але этап праверкі бяспекі не скарачаецца. Таму вакцыны мінімум бяспечныя«.

Юрый Горбіч пагадзіўся, што на першапачатковым этапе прымянення вакцын супраць COVID-19 маглі ўзнікнуць цалкам абгрунтаваныя пытанні аб іх эфектыўнасці. Аднак на сёння набыты вопыт іх прымянення, які даказвае, што вакцынацыя рэальна ратуе жыцці.

«Па стацыянарах відаць: колькасць вакцынаваных людзей там у разы меншая, чым невакцынаваных. Пра рэанімацыі я ў прынцыпе маўчу — там адзінкавыя выпадкі вакцынаваных. І яшчэ адна рэч, на якую хачу звярнуць увагу і пра якую мала гавораць: тыя, хто хварэў раней, цяпер хварэюць у вялікай колькасці. Вакцынаваных мала, а вось перахварэўшых раней — шмат. Гэта пацвярджае і вопыт замежных калег. Таму перахварэўшыя таксама павінны вакцынавацца», — сказаў ён.

Юрый Горбіч таксама заўважыў, што з зайздроснай рэгулярнасцю чуе фразу «чаму я не зрабіў гэтага раней» (не вакцынаваўся. — Заўвага БЕЛТА).

«Так кажуць асабліва тыя, хто хварэў цяжка. А тыя, хто перанёс лёгка, лічаць, што гэта іх не закране. Хачу засмуціць: кітайцы даказалі чатыры выпадкі захворвання ў аднаго чалавека. Цяпер японцы апісваюць пяты выпадак. Пакуль гэта непацверджаныя даныя, але гэта ёсць», — сказаў ён.

Паводле слоў загадчыка кафедры, абсалютная большасць людзей баіцца ўсяго новага. Мноства скептыкаў было і ў час урача Эдварда Джэнера, які стварыў на аснове каровінай воспы надзейную і бяспечную вакцыну.

«Калі б тады быў інтэрнэт, не прышчапіўся б сапраўды ніхто», — іранічна заўважыў Юрый Горбіч. Што датычыцца вакцыны супраць COVID-19 Vero Cell, то яна створана па тэхналогіі, якая добра вядома. «У прынцыпе, першыя вакцыны ў свеце распрацоўваліся па гэтай тэхналогіі», — дадаў ён.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *