Мінпрыроды прапануе абмеркаваць змяненні ў закон аб ахове навакольнага асяроддзя

Общество

 

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя». Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Законапраект падрыхтаваны з улікам правапрымяняльнай практыкі ў сувязі з неабходнасцю комплекснай карэкціроўкі закона аб ахове навакольнага асяроддзя. У прыватнасці, прадугледжваецца выкладанне закона ў новай рэдакцыі; выключэнне з яго неэфектыўных норм, якія маюць неадназначнае тлумачэнне, прабелаў у прававым рэгуляванні; устараненне ўнутраных супярэчнасцей паміж нормамі; прывядзенне норм у адпаведнасць з іншымі заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дагаваромі Беларусі.

Арганізатар грамадскага абмеркавання — Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання з 21 па 31 кастрычніка ўключна на электронны адрас: an_work@minpriroda.gov.by.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *