МНС: неасцярожнасць пры курэнні з’яўляецца самай распаўсюджанай прычынай пажараў у дамах

Грамадства Служба МЧС информирует Школа бяспекі

Неасцярожнасць пры курэнні з’яўляецца самай распаўсюджанай прычынай пажараў у дамах. Аб гэтым  паведамілі ў прэс-службе МНС.

«Неасцярожнасць або нядбайнасць пры курэнні — адна з найбольш распаўсюджаных прычын пажараў у жылых дамах. Каб не дапусціць трагедыі, неабходна выконваць правілы пажарнай бяспекі. Нельга курыць у пасцелі, тым больш калі вы знаходзіцеся ў стане алкагольнага ап’янення. Калі своечасова не патушыць цыгарэту, ад яе можа загарэцца адзенне або мэбля. Нават патушаныя цыгарэты нельга выкідваць ва урны з паперамі і іншымі гаручымі адходамі, а таксама з вокнаў або балконаў. Не трэба ў якасці попельніцы выкарыстоўваць папяровыя скруткі, пачкі ад запалак або цыгарэт. Неабходна сачыць за тым, каб запалкі або цыгарэты не траплялі ў рукі да маленькіх дзяцей», — адзначылі ў ведамстве.

Толькі за суткі ў краіне пры пажарах загінулі 6 чалавек.

«24 кастрычніка ў 19.49 паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў пасёлку Перамога Гомельскага раёна. На пажары знойдзены загінулы гаспадар 1954 года нараджэння. Сёння ў 00.07 паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на другім паверсе пяціпавярховага жылога дома ў Ваўкавыску. На пажары быў знойдзены загінулы гаспадар 1948 года нараджэння. Работнікамі МНС з вышейразмешчаных кватэр былі эвакуіраваны 25 чалавек, з іх 2 дзяцей, — расказалі ў прэс-службе. — Крыху пазней, у 00.37, паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Рэчкі Талачынскага раёна. На пажары былі знойдзены загінулыя гаспадар 1961 года нараджэння і мужчына, асоба якога ўстанаўліваецца. У 1.07 паступіла паведамленне аб пажары ў нежылым доме ў пасёлку Забялышын Хоцімскага раёна. На пажары былі знойдзены загінулыя грамадзянін 1972 года нараджэння, непрацуючы, і мужчына, асоба якога ўстанаўліваецца».

Сярод магчымых прычын узнікнення пажараў значыцца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *