Штогод юныя мастакі Брагіншчыны прымаюць актыўны ўдзел у Міжнародным конкурсе дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету”, папаўняючы скарбонку ўзнагарод новымі дыпломамі і граматамі.
Сёлета на раённы этап конкурсу было прадстаўлена больш за 30 работ, у якіх дзеці адлюстравалі духоўны свет Беларусі, яе храмы, прыгажосць прыроды. Адказнымі за правядзенне творчага спаборніцтва выступілі настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца протаіерэй Уладзімір і Брагінскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.
– Гэты конкурс вельмі папулярны сярод дзяцей нашага раёна, – паведаміла метадыст цэнтра Наталля ФУРС. – Ён арыентаваны як на выяўленне мастацкіх талентаў, так і на духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення, павышэнне цікавасці школьнікаў да праваслаўнай культуры і гісторыі роднага краю.
Работы-пераможцы накіраваны ў аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі для ўдзелу ў абласным этапе.
Чакаем новых узнагарод!
Вольга ПАЛЯШЧУК